“Кладезь” мудрасці і дабрыні

Главное

КладзезьЗ 2 па 9 чэрвеня ў Браславе ўпершыню праходзіла праваслаўная выстаўка-ярмарка “Кладезь” у рамках аднаіменнага фестывалю. Ён праводзіцца ў Беларусі з 2008 года. Выстаўка ўжо наведала шмат гарадоў нашай краіны і блізкага замежжа. Арганізатар мерапрыемства Свята-Елізавецінскі манастыр.
На працягу тыдня наведвальнікі гэтай разанастайнай выстаўкі маглі не толькі бліжэй пазнаёміцца з праваслаўнай культурай, але і набыць сувеніры, царкоўныя прылады, абразы, гаючыя бальзамы і мазі, травяныя чаі, посуд, кнігі, тэкстыль і інш.
Выстаўка выклікала зацікаўленасць у браслаўчан. Нехта купляў тавары для сябе, а нехта браў родным у падарунак. Шмат людзей было ля стэндаў з абразамі. Багаты выбар быў кніжнай літаратуры і духоўнай музыкі. Цікавасць наведвальнікаў выклікалі розныя зборы з траў, мёд і прадукты пчалярства. Там жа можна было атрымаць кансультацыю па правільным іх ужыванні. Думаю, многія з задавальненнем набылі і пакаштавалі манастырскі хлеб, які таксама выстаўляўся. Асаблівую ж каштоўнасць таварам на выстаўцы надавала тое, што зроблены яны з любоўю ў майстэрнях манастыра, якіх налічваецца каля 30.
На тэрыторыі выстаўкі ўвесь час працаваў лялечны тэатр “Батлейка”. Яго паказы падабаліся і дзецям, і дарослым. Сваім павучальным зместам яны неслі цеплыню і дабрыню ў сэрцы браслаўчан. Шмат цікавага даведаліся людзі і падчас экспазіцыі старадаўняй майстэрні па перапісцы рукапісаў “Скрыпторый”.
Акрамя гэтага на працягу тыдня арганізатары выстаўкі ў працоўных калектывах горада чыталі духоўна-асветніцкія лекцыі, размаўлялі на злабадзённыя пытанні.

Алена Набеева.
Фота аўтара.