Карысныя заняткі

Главное

спасстанцыяЯк вядома, паўтарэнне — маці навучання. Таму будзе зусім не лішнім нагадаць школьнікам яшчэ раз, што вада тое ў сабе небяспеку.
І каб не здарылася няшчасце, педагогі не толькі пастаянна самі нагадваюць пра правілы паводзін падчас купання, а і звяртаюцца па дапамогу да прафесіяналаў. Напэўна, найбольш запамінальныя і дзейсныя заняткі для дзяцей, якія прайшлі на тэрыторыі выратавальнай станцыі.
З пачатку летніх канікулаў, паведаміў старшыня раённай арганізацыі ТВВАД Анатоль Міласердаў, ужо адбылося 14 такіх сустрэч. З цікавасцю дзеці знаёмяцца з работай выратавальнікаў, нават могуць прымерыць іх амуніцыю. Але самае галоўнае тое, што А. Міласердаў паўтарае з імі правілы паводзін на вадзе, расказвае, што трэба рабіць ў небяспечнай сітуацыі.
З пачатку года, засяродзіў увау А. Міласердаў, у вобласці патанулі 25 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. У нашым раёне за гэты перыяд вада забрала два жыцці.
Хочацца спадзявацца, што на гэтым смяротны адлік спыніцца. А вада будзе прыносіць радасць і задавальненне.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.
На здымку: А. Міласэрдаў праводзіць заняткі са школьнікамі з лагера пры Плюскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе.