Браслаўчане — трэція

Главное

Браслаўчане трэціяШтогод у заключны дзень правядзення “Браслаўскіх зарніц” арганізуецца і міжнародны шахматны бліц-турнір, які носіць аднайменную назву. Не стала выключэннем і сёлетняе свята. У Браслаў бліснуць сваім майстэрствам у інтэлектуальнай гульні прыехалі 36 шахматыстаў. Гэта, як заўсёды, госці з суседніх з нашым раённых цэнтраў, Полацка і Наваполацка, Даўгаўпілса. Завіталі на сёлетні турнір і 2 шахматысты з Магілёва.
Барацьба выдалася напружанай. У камандным заліку першае месца дасталося спартсменам з Наваполацка. У намінацыі “Малыя гарады” пераможцамі сталі браслаўчане.
У асабістым заліку ўвесь п’едэстал гонару дастаўся навапалачанам. Перамаглі Віталь Цецераў, Павел Мухін і Антон Астапчык.
Агульнакамандныя ж заліковыя месцы размясціліся наступным чынам: 1 — каманда Наваполацка, 2 — Полацка, 3 — Браслава.

Мікалай Юла,
галоўны суддзя спаборніцтваў.
На здымку: баталіі на шахматных дошках.
Фота Аляксандра Азевіча.