Не губляць пільнасць

Главное

IMG_9955 (Medium)На мінулым тыдні наш раён наведаў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Васіль Чэкан. Ён сустрэўся з асабістым складам Браслаўскага РАНС, акрэсліў асноўныя накірункі ў рабоце, праверыў гатоўнасць да надзвычайных сітуацый, правёў прыём у райвыканкаме.
У рамках рабочага візіту ў Слабодкаўскім сельвыканкаме ў будынку мясцовага этнаграфічнага цэнтра адбыўся сход з жыхарамі аграгарадка па пытаннях пажарнай бяспекі. Напачатку начальнік Браслаўскага РАНС Сяргей Сачыўка агучыў статыстыку пажараў у раёне і расказаў пра іх асноўныя прычыны. Яго словы падмацавалі відэаролікі, знятыя з удзелам пацярпелых ад агню і зваротам да гледачоў не паўтараць іх памылак. Трэба зазначыць, што ўбачанае ўразіла людзей.
Пасля прагляду відэаролікаў Васіль Чэкан прывёў канкрэтныя прыклады, калі нават у добранадзейных сем’ях з-за няўважлівасці адбываліся няшчасныя выпадкі. Завастрыў увагу на правілах бяспекі ў летні перыяд у лесе і на вадзе. Нагадаў, што важна не разгубіцца ў складанай сітуацыі і своечасова патэлефанаваць адпаведным службам.

Алена Набеева.
Фота аўтара.