Браслаўчане на фестывалі ў Верхнядзвінску

Главное

IMG_1994 (Medium)Вядома, што Віцебшчына багатая на таленавітых людзей. Пацвярджэннем таму і шматлікія фестывалі, такія як: “Славянскі базар у Віцебску”, “Браслаўскія зарніцы”, “Звіняць цымбалы і гармонік” і шмат іншых. Подобныя мерапрыемствы — гэта заўсёды добрая падстава паказаць сябе, паглядзець на іншых, абмяняцца вопытам і ўдасканаліць свае творчыя навыкі.
На мінулым тыдні ў Верхнядзвінску ў 16 раз ладзіўся фестываль «Двина — Дзвіна — Daugava». У ім прынялі ўдзел творчыя дзіцячыя калектывы з розных гарадоў Віцебшчыны, Расіі, Латвіі і Літвы.
Браслаўская дэлегацыя вельмі ўразіла жыхароў Верхнядзвінска і гасцей фестывалю роставымі лялькамі, яркімі касцюмамі і, безумоўна, выдатным выкананнем сваіх танцавальных нумароў. На свяце дзіцячай творчасці Браслаўшчына прадставіла забаўляльную праграму “У краіне дзяцінства”, галоўнымі героямі якой былі маленькія таленавітыя браслаўчане: узорны харэаграфічны калектыў “Такт” і танцавальны дуэт у складзе Дар’і Каланда і Глеба Патаповіча пад кіраўніцтвам Святланы Кажапенька. Канцэртная праграма была добра аздоблена музыкальнымі нумарамі вучаніцы наталлі Няміра Вікторыі Карповіч з Друйска, удзельніцы шматлікіх мерапрыемстваў раёна.
Хлопцы і дзяўчаты прывезлі з Верхнядзвінска дыплом, вопыт выступлення на падобных мерапрыемствах і, безумоўна, станоўчыя эмоцыі, яркія ўражанні і вялікае жаданне працаваць яшчэ больш, каб удзельнічаць у конкурсах і фестывалях высокага ўзроўню.

Вольга Патаповіч.
Фота аўтара.