Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Слабодкаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Баляслаў Паніч…

Актуальное

_MG_9664 (Medium)Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Слабодкаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Баляслаў Паніч выхоўвае ў дзецях любоў да спорту і здаровага ладу жыцця ўжо больш за 44 гады. Апантаны сваёй справай педагог праявіў сябе ў многіх накірунках работы, аднак найлепшых поспехаў ён дасягнуў у падрыхтоўцы лыжнікаў, якіх трэніруе ад Віцебскай СДЮШАР прафсаюзаў “Алімпіец”. Выхаванцы Баляслава Станіслававіча ў гэтай дысцыпліне — адны з лепшых у раёне, неаднаразовыя прызёры абласных і рэспубліканскіх лыжных спаборніцтваў, многія сталі прафесіянальнымі спартсменамі.
Сам Б. Паніч лічыць, што паспяховая настаўніцкая і трэнерская дзейнасць немагчыма без асабістага прыкладу, а таму вядзе здаровы лад жыцця і рэгулярна трэніруецца.

Тэкст і фота Вячаслава Каладынскага.