Аўтапрабег “Моладзь — ветэранам”

Власть и общество

IMG_8107 (Medium)Цікава павіншавала з 70-годдзем Вялікай Перамогі ветэранаў і браслаўчан наша моладзь. Па ініцыятыве райкама БРСМ 9 мая быў арганізаваны аўтамотапрабег “Моладзь — ветэранам”, прымеркаваны да знамянальнай даты. Удзел у мерапрыемстве прынялі актывісты арганізацыі, члены суполкі аўтааматараў “Braslav Drive” і мотаклуба “Road dogs” — усяго 30 экіпажаў на тэматычна ўпрыгожаных транспартных сродках.
Стартаваў прабег ад кафэ “Сузор’е” падчас святочных урачыстацей. Пад гукі клаксонаў і франтавых песень маладыя актывісты накіраваліся ў Опсу, дзе ўсклалі вянок да магілы невядомага салдата і ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання. Пазней удзельнікі мерапрыемства пагулялі ў лазертаг (высокатэхналагічная рухомая гульня, якая імітуе ваенную бітву) і падсілкаваліся падчас пікніка на свежым паветры.
Пасля завяршэння прабега маладыя вадзіцелі адзначалі толькі прыемныя ўражанні ад удзелу ў ім і выказвалі спадзяванне, што падобныя мерапрыемствы будуць праводзіцца на Браслаўшчыне і надалей.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.