З гонарам носіць званне пагранічніка

Государственная пограничная политика

ккСупрацоўнікі аддзела пагранічнай службы “Опса”, падраздзяленні якога размешчаны ў Плюсах, Урбанах, Карасіне, Опсе, Пакульні, Відзах і Казянах, надзейна ахоўваюць дзяржаўную мяжу з Літвой і Латвіяй. Безумоўна, служба патрабуе ад пагранічнікаў асаблівай увагі і пільнасці. І расслабіцца тут нельга ні на хвіліну. Таму ў пагранічныя войскі трапляюць толькі фізічна і маральна падрыхтаваныя салдаты.
Падраздзяленні аддзела камплектуюцца прызыўнікамі тэрміновай службы і службоўцамі на кантрактнай аснове. У асноўным асабовы склад — гэта ўраджэнцы Віцебскай вобласці, нямала і прызыўнікоў з Браслаўшчыны. Сярод іх — інспектар мабільнай пагранічнай заставы малодшы сяржант Аляксандр Юркевіч з Плюсаў.
Калі юнак атрымаў павестку ў армію, пытанне выбару для яго не стаяла. Аляксандр сам пажадаў праходзіць ваенную службу ў пагранічных войсках. Лёсам яму было наканавана служыць у Полацкім пагранічным атрадзе.
З лістапада 2013 па люты 2014 навабранец спасцігаў ваенную справу на вучэбным пункце Полацкага пагранічнага атрада па спецыялізацыі інспектар. А потым заступіў на службу ў мабільную пагранічную заставу аддзела пагранічнай службы «Опса».
За час тэрміновай службы вайсковец праявіў стараннасць, добрасумленнасць і вернасць абавязку. З яго ўдзелам затрыманы 3 парушальнікі дзяржаўнай мяжы, а таксама таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на агульную суму 10000000 рублёў.
У малодшага сяржанта А. Юркевіча сфарміравана трывалае пачуццё  адказнасці і любові да Радзімы. Сваім памкненнем якасна выконваць пастаўленыя задачы па ахове дзяржаўнай мяжы ён служыць прыкладам для прызыўнікоў маладога папаўнення, а ўласнымі станоўчымі якасцямі А. Юркевіч заслужыў павагу і бясспрэчны аўтарытэт у калектыве. І з гонарам носіць званне пагранічніка.

Сяргей Мікалаенкаў,
намеснік начальніка аддзела
пагранічнай службы “Опса”.