Успаміны з болем у сэрцы

Главное

SAM_0953 (Medium)Сустрэча з малалетнімі вязнямі Яўгеніяй Вайтанец і Адамам Акулічам адбылася ў Кансталінскай школе ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
З болем у сэрцы і са слязамі на вачах яны расказвалі пра гады, праведзенныя ў нямецкім палоне. Лёсы гэтых людзей мяне вельмі ўзрушалі. Чаго толькі не давялося ім перажыць: немцы спалілі іх хаты, забіралі ад маці, прымушалі працаваць, не кармілі, нават білі! А было ім усяго па 5-8 гадоў. Колькі слёз яны выплакалі ў той час!
Сёння дзеці радуюцца жыццю, а ў іх — дзяцінства не было. Слухаючы гісторыі вязняў, нельга было стрымаць слёз.
Пасля такіх сустрэч у чарговы раз упэўніваемся, што людзей, якія прайшлі праз вайну, трэба паважаць і клапаціцца пра іх. Кожны чалавек павінен быць шчаслівым заўсёды. І хоць у гэтых людзей не было дзяцінства, дык няхай яны будуць сёння жыць бесклапотна, а галоўнае, пад мірным небам!
Героі нашай сустрэчы пасля вызвалення вярнуліся дадому, выраслі, хадзілі ў школу, працавалі, вырасцілі дзяцей, унукаў. Яўгенія Ігнацьеўна нават узнагароджана ордэнам Маці!
А я яшчэ раз хачу звярнуцца да ўсяго маладога пакалення: “Шануйце ветэранаў!”

Карына Ядзяла,
вучаніца 7 класа
Кансталінская базавай школы.