Грамадскае абмеркаванне

Главное

IMG_4919 (Large)Браслаўскі райвыканкам паведамляе пра пачатак працэдуры грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта «Генеральны план горада Браслава, распрацаванага УП «БЕЛНИИПГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВА».
З экспазіцыяй праекта можна будзе азнаёміцца з 2 па 17 лютага ў рабочыя дні з 8 да 17 гадзін у калідоры трэцяга паверха прыбудовы райвыканкама па адрасе: г. Браслаў, вул. Савецкая, 119, а таксама на афіцыйным сайце braslav.vitebsk-region.gov.by
У грамадскім абмеркаванні могуць удзельнічаць фізічныя асобы, іх аб’яднанні, юрыдычныя асобы. У час грамадскага абмеркавання з 2-га па 28 лютага ўсе ўдзельнікі могуць накіроўваць арганізатару (Браслаўскі райвыканкам) пісьмовыя і электронныя заўвагі і прапановы (адрас: 211970, г. Браслаў, 119. E-mail: arh_rik@tut.by).
Заўвагі і прапановы грамадзян абавязкова павінны ўтрымліваць інфармацыю пра прозвішча, імя і імя па бацьку, адрас месцажыхарства ці работы (вучобы), асабісты подпіс грамадзяніна (акрамя электронных паведамленняў), ад юрыдычных асоб — найменне юрыдычнай асобы, яе месцазнаходжанне, подпіс кіраўніка, завераны пячаткай.
Па ўсіх узнікаючых пытаннях можна звязвацца з арганізатарам па нумары 6-21-48.

Камісія па правядзенні грамадскага абмеркавання.