Птушыная сталовая

Главное

КормушкиМногія браслаўчане, напэўна, ужо бачылі вялікую колькасць кармушак на тэрыторыі сярэдняй школы №2. Птушкі ўжо аблюбавалі гэтае месца і кожны дзень прылятаюць пакарміцца.
Справа ў тым, што піянерская арганізацыя наладзіла экалагічную акцыю да якой з задавальненнем далучыліся і малодшыя школьнікі. Дома з бацькамі яны майстравалі разнастайныя кармушкі, потым з дапамогай настаўнікаў развешалі іх на дрэўцах ля школы. Цяпер навучэнцы назіраюць за паводзінамі птушак, кормяць іх і вучацца адрозніваць па відах.
Думаю, што задума школьнікаў клапаціцца пра братоў нашых меншых прыйшлася да спадобы браслаўчанам, бо некаторыя з іх спецыяльна прыходзяць у школьны двор пагуляць і палюбавацца на птушак.

Вольга Патаповіч.
Фота аўтара.