Падвялі вынікі і адзначылі лепшых

Новости

Падвяли выникиПачатак года гэта той час, калі падводзіцца рыса года мінулага, падсумоўюцца вынікі і дасягненні, а таксама акрэсліваюцца планы на будучыню. На мінулым тыдні адбылася штогадовая пашыраная аператыўная нарада, на якой раённая міліцыя падвяла вынікі сваёй аператыўна-службовай дзейнасці і акрэсліла задачы на год бягучы.
На яе, акрамя асабовага складу аддзела, былі запрошаны намеснік начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама Сяргей Пашко, начальнік аператыўна-дзяжурнай службы УУС аблвыканкама Уладзімір Кісляк, пракурор раёна Юрый Кезік, начальнік раённага аддялення следчага камітэта Аляксей Андрэеў, намеснік старшыні райвыканкама Іна Лысенка, намеснік начальніка АПС “Опса” Сяргей Нікалаенкаў.
Вынікі работы за 2014 год падвёў начальнік РАУС Вячаслаў Грышчанка. Ён агучыў меры, якія ажыццяўлялі супрацоўнікі аддзела па прафілактыцы правапарушэнняў і барацьбе са злачыннасцю, забеспячэнні парадку, супраць п’янства, бытавой бязладнасці па захаванні асабістай і дзяржаўнай маёмасці.
Прымаемымі мерамі, паведаміў ВячаслаўГрышчанка, удалося захаваць тэндэнцыю да зніжэння злачыннасці, забяспечыць ахову грамадскага парадку. Асноўныя намаганні браслаўскай міліцыі былі засяроджаны на прафілактыцы правапарушэнняў, як найбольш эфектыўным рычагу супрацьдзеяння злачыннасці. А пастаўленыя перад асабовым складам аддзела задачы былі выкананы і далі станоўчыя вынікі.
Уцэлым аператыўная абстаноўка на Браслаўшчыне неблагая. Усяго за мінулы год на тэрыторыі раёна зарэгістравана 146 злачынстваў, што на 14, ці 8,8%, менш чым у 2013 годзе. З іх па лініі крымінальнага вышуку — 97, тры — лініі нораваў, 7 — эканамічныя і 38 па лініі іншых службаў. Такім чынам? тэндэнцыя зніжэння злачыннасці, якая намецілася з 2007 года, працягваецца, а яе ўзровень на кожныя дзесяць тысяч насельніцтва сёлета самы нізкі ў вобласці. Увогуле ж статыстыка сведчыць, што з 2007 па 2014 год агульная злачыннасць у раёне паменшылася на 54%.
Супрацоўнікам РАУС удалося дабіцца зніжэння колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, крадзяжоў, рабавання, разбояў і хуліганстваў. Аднак адбылося павелічэнне колькасці выпадкаў нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў у тым ліку са смяротным зыходам. За справаздачны перыяд 59,8% злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку раскрыты, а за апошніх некалькі гадоў назіраецца ўстойлівы рост раскрываемасці злачынства па лініі гэтай службы.
Больш за ўсё злачынстваў адбылося ў г. Браславе. Расце іх колькасць у Цяцеркаўскім сельсавеце, а вось значна знізілася злачыннасць у Слабодкаўскім, Плюскім і Друеўскім сельсаветах.
Нельга не спыніцца і на негатыўных момантах. Недастаткова намаганняў, лічыць В. Грышчанка, прыклалі адпаведныя службы ў барацьбе з правапарушэннямі ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў і эканамічнымі злачынствамі. Таму ім трэба яшчэ раз перагледзець свае падыходы, а магчыма, і кардынальна памяняць дзейнасць.
Негатыўны ўплыў на стан крымінагеннай сітуацыі ў раёне аказваюць правапарушэнні, здзейсненыя ў стане алкагольнага ап’янення, хоць іх у 2014 годзе зарэгістравана і менш, чым у папярэднім, а таксама ў сферы сямейна-бытавых адносін. Таму ў гэтым накірунку неабходна актывізаваць прафілактыктыку, у тым ліку ўчастковым інспектарам міліцыі.
Некаторую заклапочанасць у 2014 годзе выклікаў стан падлеткавай злачыннасці, пра што сведчыць рост колькасці зарэгістраваных злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі. Ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі ведамствамі ўжо выпрацаваны і ажыццяўляюцца на практыцы меры прафілактыкі, закліканыя стабілізаваць абстаноўку ў падлеткавым асяроддзі.
Пад асаблівым кантролем знаходзіцца дарожная бяспека. У 2014 годзе супрацоўнікамі ДАІ выяўлена 4885 парушэнняў ПДР, што на 17 больш, чым у 2013 годзе. Затрыманы 111 нецвярозых вадзіцеляў (два ДТЗ адбыліся па іх віне), 5 з іх паўторна на працягу года. Таксама 1442 вадзіцелі пакараны за перавышэнне хуткасці. На жаль, у мінулым годзе ў раёне адбылася і гібель чалавека ў ДТЗ, 13 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Пра вынікі работы і планы на год бягучы расказалі таксама кіраўнікі некаторых падраздзяленняў РАУС, свае меркаванні наконт крымінагеннай сітуацыі ў раёне выказалі запрошаныя прадстаўнікі УУС Віцебскага аблвыканкама, начальнік следчага камітэта і пракурор раёна. Некаторым супрацоўнікам РАУС былі зададзены канкрэтныя пытанні па нявырашаных праблемах.
Намеснік начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама Сяргей Пашко падводзячы вынікі заўважыў:
— Браслаўскі раён з’яўляецца дастаткова спакойным у крымінагенным плане, тым не менш ёсць праблемы, якія трэба тэрмінова вырашаць. Па-ранейшаму прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці міліцыі павінны заставацца супрацьдзеянне алкагалізацыі насельніцтва, барацьба з п’янствам, папярэджванне і раскрыццё маёмасных злачынстваў, прафілактычная работа ў сферы сямейна-бытавых адносін — гэта самы дзейсны спосаб у папярэджванні цяжкіх злачынстваў. Упэўнены, што з пастаўленымі задачамі ў далейшым калектыў паспяхова справіцца. Трэба толькі працаваць якасна, прафесійна, адказна і сумленна, а ў завяршэнне хачу падзякаваць асабістаму складу за праведзеную работу.
Закончылася пасяджэнне на мажорнай ноце. Ганаровай граматай УУС быў адзначаны начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Святаслаў Паніч, грамату УУС атрымаў участковы інспектар міліцыі Вячаслаў Капусцін, а падзячным лістом узнагароджаны намеснік начальніка ААПіП Сцяпан Шакель. Яшчэ шэраг супрацоўнікаў міліцыі атрымалі з рук намесніка начальніка АПС “Опса” Сяргея Нікалаенкава нагрудныя знакі адзнакі органаў пагранічнай службы “За дапамогу органам пагранічнай службы”.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.Падвяли выники 2