Візіт парламентарыя

Новости

IMG_5540 (Small)У аўторак, 13 студзеня, Браслаўшчыну, а дакладней відзаўскую зону нашага раёна, з рабочым візітам наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мечыслаў Морхат. Парламентарый пракантраляваў ход выканання даручэнняў наконт рамонту пасялковай лазні, дадзеных ім раней, а таксама пацікавіўся бягучымі справамі аграрыяў у ААТ “Агравідзы”.
Акрамя таго, адным з галоўных пунктаў плана паездкі было наведванне Відзаўскага дзіцячага дома сямейнага тыпу. З яго жыльцамі член Палаты прадстаўнікоў сустракаўся ў рамках акцыі “Нашы дзеці”, а таму і завітаў у госці не з пустымі рукамі: усе выхаванцы атрымалі салодкія падарункі. Дэпутат таксама азнаёміўся з ўмовамі жыцця і выхавання дзяцей, пацікавіўся іх поспехамі ў школе, абмеркаваў надзённыя пытанні з маці-выхавальніцай Святланай Дземіткевіч.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.