Сацыяльнае служэнне

Главное

DSCF5286 (Small)Дні ад Нараджэння Хрыстова да Вадохрышча — адмысловыя ў календары. У гэты час праваслаўныя хрысціяне славяць прыход у свет Выратавальніка Ісуса Хрыста. Па традыцыі хрысціянскія святы суправаджаюцца добрымі справамі. І ў гэтыя калядныя дні важна не забыцца пра тых, каму асабліва неабходныя ўвага і клопат.
Благачынны Браслаўскага благачыння, настаяцель Свята-Успенскага прыходу протаіерэй Анатолій, сёстры міласэрнасці, прыхаджане, навучэнцы нядзельнай школы 8 студзеня падзяліліся радасцю прыходу ў свет Богадзіцяці Хрыста з тымі, хто не мае магчымасці наведаць святочнае богаслужэнне ў храме.
Яны наведалі нямоглых пажылых людзей, якія знаходзяцца на сацыяльных ложках у абласной псіхіятрычнай бальніцы “Слабодка” і ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для адзінокіх і інвалідаў у в. Баруны, павіншавалі іх са святам Нараджэння Хрыстова, пажадалі душэўнай крэпасці і цялесных сіл, цярпення і Божай дапамогі ў справах.
Затым протаіерэй Анатоль абышоў усе палаты, дзе пагутарыў асабіста з кожным пражываючым і ўручыў святочныя падарункі.

Жанна Бялько.
Фота аўтара.DSCF5289 (Small) DSCF5294 (Small) DSCF5300 (Small)