Радасць у дом прынеслі культработнікі

Главное

Зимние каникулы фото (Small)У калядныя і навагоднія святы 2014-2015 года ва ўстановах культуры цэнтралізаванай клубнай сістэмы Браслаўскага раёна прайшоў навагодні мікс “С Новым годом, Рождеством — пусть приходит счастье в дом”. У рамках мерапрыемства на працягу двух тыдняў праводзіліся культурна-забаўляльныя праграмы для жыхароў Браслаўшчыны.
Акцыя “Дзеда Мароза выклікалі?” уключала віншаванне і ўручэнне падарункаў ад Дзеда Мароза і Снягуркі самым маленькім і самым пажылым жыхарам, выпадковым прахожым, супрацоўнікам розных арганізацый. Таксама казачныя героі завіталі з віншаваннямі да дзяцей-інвалідаў, якія з нецярпеннем іх чакалі. Малыя чыталі вершы, спявалі песні і былі вельмі рады няпрошаным гасцям. Работнікі культуры падарылі ім сапраўднае свята.
Падчас “Майстэрні Дзеда Мароза” дзеці выраблялі сняжынкі, з дапамогай якіх была аформлена прыгожая выстава.
У “Парадзе снегавікоў” ахвотна прынялі ўдзел падлеткі, а таксама дзеці, якія знаходзяцца ў СНС і на ўліку ў ІСН. Вынікам стала яшчэ адна выстава — з дэкаратыўных снегавікоў.
У рамках навагодняга мікса прайшлі таксама розныя культурна-забаўляльныя мерапрыемствы: тэатралізаваныя паказы, вечары адпачынку, ранішнікі пад агульным дэвізам «У краіне казак і цудаў», танцавальны марафон для дзяцей і дарослых, спартыўныя спаборніцтвы «Ёлка ў красоўках». За кожнай установай культуры была замацавана «казачная» назва ў рамках мікса. Усе навагоднія мерапрыемствы прайшлі на добрым узроўні.
Трэба адзначыць, што такая акцыя прайшла ў гэтым годзе ўпершыню і тым самым выклікала вялікую цікавасць у многіх жыхароў Браслаўшчыны. Без увагі не застаўся ніхто. На наступны год мы ўжо назапасілі добрых новых і цікавых ідэй, каб наша агульнае свята зрабіць лепшым і акунуцца ў казку! А пакуль хочацца пажадаць усім браслаўчанам добрага Новага 2015 года!

Вольга Усава, метадыст
цэнтралізаванай клубнай сістэмы.