Сённяшні будынак Відзаўскай дзіцячай школы мастацтваў з’яўляецца ў мястэчку своеасаблівым астраўком прыгажосці і культуры.

Люди

IMG_5468 (Small)Сённяшні будынак Відзаўскай дзіцячай школы мастацтваў з’яўляецца ў мястэчку своеасаблівым астраўком прыгажосці і культуры. Цікавыя тэматычныя аб’екты малой архітэктурнай формы, буйства разнастайных кветак і зялёныя газоны летам заўсёды прывабліваюць сюды мясцовых жыхароў. Ды і ўзімку ўсе дарожкі тут акуратна ачышчаны ад снегу.
Немалая ў гэтым заслуга Ромы Пагоды, якая 11 гадоў працуе ва ўстанове дадатковага выхавання вучняў прыбіральшчыцай. Працавітая, добрасумленная, яна ніколі не сядзіць без справы. Рому Іосіфаўну заўсёды сустрэнеш ці з анучкай, ці з мяцёлкай у руцэ, таму ні на шафах, ні на падаконніках у класах і калідорах школы не знойдзеш ніводнай парушынкі. Дзякуючы яе намаганням, дзеткам вельмі прыемна і ўтульна займацца ў такіх чыстых пакоях.

Тэкс і фота Алены Пятушка.