Новая дапамога на дзяцей

Главное

З 1 студзеня ўведзена новая штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, устаноўленая ўказам Прэзідэнта ад 9 снежня 2014 г. № 572 «Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сямей, выхоўваючых дзяцей».
Права на дапамогу маюць маці (мачыха), бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель), якія выхоўваюць адначасова дзяцей ва ўзросце ад 3 гадоў і да 18-ці. Апякун (папячыцель) мае права на дапамогу, калі апека (папячыцельства) утаноўлена над дзіцём (дзецьмі) ва ўзросце да 3 гадоў і дзіцём (дзецьмі) ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, пры ўмове, калі дзіця (дзеці) ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў не знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.
Права на назначэнне дадзенай дапамогі не залежыць ад даты нараджэння дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (да 1 студзеня 2015 г. ці пасля гэтай даты), ад занятасці (нязанятасці) і даходаў бацькоў, апекуна (папячыцеля).
Асобам, якія адначасова маюць права на дапамогу, прадугледжаную ўказам № 572, і на дапамогу на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сямей у адпаведнасці з арт. 14 Закона РБ «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, выхоўваючым дзяцей,» назначаецца і выплачваецца адзін від дапамогі па іх выбары.
Памер дапамогі складае 50% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.
Пры выхаванні двух і больш дзяцей назначаецца і выплачаецца адна дапамога на сям’ю.
Дапамога назначаецца камісіямі па назначэнні дзяржаўных дапамог сем’ям, выхоўваючых дзяцей, і дапамог па часовай непрацаздольнасці па месцы атрымання маці (мачахай), бацькам (айчымам), усынавіцелем (удачарыцелем), апекуном (папячыцелем) дзяцей дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў.
Права на звяртанне па назначэнне дапамогі ўзнікла з 1 студзеня 2015 г.
Для падачы заявы і неабходных дакументаў устаноўлены 6-месячны тэрмін са дня ўзнікнення права на дапамогу. Пры звяртанні пазней за ўстаноўлены тэрмін дапамога назначаецца з даты звяртання.
Калі ў сям’і ўжо выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 3 гадоў, народжанае да 1 студзеня 2015 г., звяртацца па назначэнне дапамогі трэба не пазней за 30 чэрвеня 2015 г. У такім выпадку дапамога будзе назначана за ўвесь перыяд, пачынаючы з 1 студзеня 2015 г.
Калі дзіця ў сям’і народзіцца пасля 1 студзеня 2015 г., звяртацца па назначэнне дапамогі неабходна не пазней за 6 месяцаў з даты яго нараджэння.

Святлана Дарожка, галоўны інспектар райаддзела фонду сацабароны насельніцтва.