На школьных канікулах напярэдадні Новага года ў СШ №2 прайшлі дзясяткі ранішнікаў

Главное

IMG_9160 (Small)На школьных канікулах напярэдадні Новага года ў СШ №2 прайшлі дзясяткі ранішнікаў. Школьны арганізатар, музычны кіраўнік і настаўнікі падрыхтавалі сапраўднае свята для першакласнікаў. На святочным ранішніку дзеці радаваліся сустрэчы з казачнымі персанажамі, вадзілі карагоды, спявалі навагоднія песні, чыталі вершы і, безумоўна, кожны атрымаў асабіста падарунак ад самога Дзеда Мароза. Цікавым было і навагодняе дэфіле, дзе кожны змог прадэманстраваць свой арыгінальны карнавальны касцюм.

Фота Вольгі Патаповіч.