Шоу-праграма пакінула незабыўныя ўражанні

Новости

IMG_0250 (Small)Лічу, той, хто прыйшоў на шоу-праграму “Дзве зоркі”, якая сёлета праходзіла ў новым фармаце акурат на каталіцкія Каляды, ні кроплі не пашкадаваў. Некалькі гадзін прыемных эмоцый, якія падарылі гледачам адзінаццаць зорных пар у складзе Сяргея Алёшына і Аліны Насыр, Віталія Далжэнкі і Таццяны Трыдзенскай, Яўгена Перманіцкага і Марыны Шыркевіч, Максіма Чагарына і Марыны Карач, Яўгена Матусевіча і Алы Цітовіч, Сяргея Шматава і Аляксандры Раманскай, Аляксандра Кіслякоў і Аксаны Дзярук, Андрэя Давыдзенкі і Наталлі Пілат, Ірыны Мацук і Іосіфа Садоўскага, Міхаіла Смірнова і Ганны Павініч, Аляксандра Клепікава і Наталлі Няміра, праляцелі бы адно імгненне.
Кожны дуэт абраў для сябе сцэнічны вобраз, які найбольш адпавядае іх унутранаму свету, магчыма, таму яркія таленты кожнай пары ўражвалі гледачоў артыстызмам. Шлягеры мінулых дзесяцігоддзяў гучалі непаўторна і прыгожа. Усе выступленні суправаждаліся шквалам апладысментаў.
Напэўна, цалкам апраўдана, што сёлета на “Двух зорках” не было журы, бо задача вызначыць сярод 11 крэатыўных пар пераможцаў была б у яго непасільнай. А прыз глядацкіх сімпатый дастаўся дуэту ў складзе Сяргея Шматава і Аляксандры Раманскай.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.