Падарункі ад аўтамабілістаў

Главное

_MG_7422 (Small)Сёлета навагоднія мерапрыемствы ў Іказненскім дзіцячым садку — базавай школе былі даволі незвычайнымі. А ўсё таму, што прайшлі яны пад эгідай аўтамабілістаў, за што адміністрацыя ўстановы выказвае ім шчырую падзяку.
Справа ў тым, што спонсарамі ў справе набыцця падарункаў дзецям выступілі людзі, так ці інакш звязаныя з машынамі, гарачым прыхільнікам якіх з’яўляецца і сам дырэктар школы Віктар Седзюкевіч. Для выхаванцаў дзіцячага садка і малодшых школьнікаў саладосці набыў ІП В. Гусеў, вядомы браслаўчанам па гандлі аўтазапчасткамі. А вось для навучэнцаў сярэдніх класаў і старшакласнікаў сюрпрыз падрыхтавалі маладыя аўтааматары з Полацка, Наваполацка, Мёр і Браслава. Прадстаўнікі адпаведных аўтаклубаў (“NWC”,”Miory Street Racing Club”, “BRASLAV DRIVE”) не толькі прывезлі дзецям салодкія падарункі, але і сустрэліся з імі, расказалі пра сваё захапленне і дзейнасць, звязаную з клубамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ж з задавальненнем задавалі пытанні, аглядалі аўтамабілі і фатаграфаваліся. Многім нават пашчасціла пракаціцца на прыгожых і магутных аўтамабілях, вядома, у якасці пасажыраў.
Такім чынам, сёлетнія святочныя ранішнікі у Іказненскай школе надоўга запомніцца як іх ўдзельнікам, так і арганізатарам.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.