Сяброўства пашыраецца і крэпне

Главное

IMG_4679 (Small)Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама з беларускім таварыствам “Уздым” у Даўгаўпілсе, суайчыннікамі замяжой паміж браслаўчанамі і замежнымі суседзямі крэпнуць і пашыраюцца.
Так, на мінулым тыдні ў Браслаўскую дзіцячую школу мастацтваў завітаў кіраўнік танцавальнага ансамбля “Лянок” пры беларускім таварыстве “Уздым” Алег Захарнёў. Харэограф звярнуўся да свайго браслаўскага калегі Алега Сапрончыка па дапамогу ў пастаноўцы беларускіх нацыянальных танцаў.
Мастацкія кіраўнікі абмеркавалі рабочыя моманты, дамовіліся пра ўзаемадзеянне і далейшыя сустрэчы па абмене вопытам.
Будзем спадзявацца, што творчы тандэм двух педагогаў па танцах — гэта яшчэ адна магчымасць далучыць латвійскіх беларусаў да крыніцы нацыянальнай спадчыны, а таксама прадэманстраваць мастацкія здольнасці выхаванцаў ДШМ.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.