Брыгада сапраўдных майстроў

Главное

IMG_4931 (Small)Калі вам трэба падключыцца да электразабеспячэння прыватнага жылога дома, то смела звяртайцеся па гэтыя паслугі да брыгады “Адно акно” Браслаўскіх электрасетак, дзе працуюць сапраўдныя майстры сваёй справы.
Распрацоўка праектна-каштыраснай дакументацыі на знешняе электразабеспячэнне, электрафізічныя вымярэнні і выпрабаванні — уся гэтая адказная работа будзе зроблена якасна, у поўным аб’ёме і ў вызначаны тэрмін.
Акрамя гэтага, брыгада абслугоўвае падведамнае асвятленне населеных пунктаў сельскіх сельсаветаў. Таму часам даводзіцца, нягледзячы капрызы надвор’я, наладжваць святло ў шматлікіх вёсках.
Сэрвіс гэтай брыгады ўключае таксама шматлікія кансультацыйныя паслугі, аказанне дапамогі па экстранных заяўках насельніцтва, што датычаць небяспекі знешняга электразабеспячэння, а таксама ў выпадку сур’ёзных непаладак у прыборах уліку. Для папярэджвання небяспекі і ўхілення непаладкаў на такія выклікі тэрмінова выязджае брыгада кваліфікаваных спецыялістаў.

Тэкст і фота Алены Пятушкі.
На здымку: вадзіцель Пётр Крупскі, электраманцёры Аляксандр Дзмітрыеў і Юрый Рышкевіч, майстар Генадзь Цыўнель, начальнік тэхнічнага аддзела Сяргей Рудкоўскі.