Па адзіным нумары 103

Главное

У сувязі з арганізацыяй адзінай дыспетчарскай службы ў нашым раёне з 1 студзеня 2015 года “хуткую меддапамогу” можна будзе выклікаць з любога стацыянарнага ці мабільнага тэлефона толькі па нумары 103.
Асаблівую ўвагу на гэты адзіны нумар трэба звярнуць жыхарам Відзаўскага сельсавета, бо звыклы для іх нумар 28-5-03 з 1 студзеня 2015 года анулюецца і пераходзіць на нумар 103.
У сувязі з пераходам для павышэння эфектыўнасці аказання медыцынскай дапамогі просім браслаўчан пры звяртанні адказваць на ўсе пытанні, якія задае дзяжурны дыспетчар. Падчас выкліку “хуткай дапамогі” неабходна выразна і дакладна назваць адрас, прозвішча, імя і імя па бацьку пацыента, яго ўзрост і скаргі на здароўе.
Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай часці Яўген Анатольевіч Матусевіч 22 снежня з 9 да 11 гадзін падчас правядзення “гарачай лініі” па тэлефоне 64-8-19 адкажа жыхарам раёна на ўсе пытанні, якія тычацца работы службы “хуткай дапамогі”.

Адміністрацыя ЦРБ.