Хроніка здарэнняў

Человек и закон

• У міліцыю па дапамогу звярнуўся жыхар раёна. Мужчына паведаміў, што невядомы ўкраў у яго сына мабільны тэлефон коштам 2 млн рублёў. Знаходзілася рэч у кішэні курткі, якую хлопец пакінуў на падаконніку ў калідоры Відзаўскай школы. Такая няўважлівасць маладога чалавека каштавала яму дарагой рэчы.
• Другі раз на незаконнай справе папаўся непрацуючы, раней судзімы мужчына. На воз. Навяты гэты аматар рыбнай лоўлі незаконным спосабам з дапамогай забароненых сродкаў злавіў рыбу. Пры гэтым у сакавіку ён ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за такое ж парушэнне.
• У Браслаўскі РАУС звярнуўся пенсіянер. Мужчына прасіў дапамагчы яму знайсці двух жанчын цыганскай нацыянальнасці, якія раніцай зайшлі да яго ў хату і прапанавалі набыць тавар. Адна з іх адцягвала ўвагу пенсіянера размовамі, а другая тым часам зайшла ў адзін з пакояў і з шафы ўкрала грошы. Толькі вечарам мужчына заўважыў, што ў яго прапала больш за 2 млн рублёў.
• У міліцыю паступіла інфырмацыя пра маладога браслаўчаніна, які, знаходзячыся памесцажыхарстве вёў сябе неадэкватна, а яго паводзіны маглі быць выкліканы ўжываннем наркатычных сродкаў. Пры аглядзе месца здарэння быў знойдзены пакунак з рэчывам зялёнага колеру. Пасля экспертызы стала вядома, што гэта марыхуана — небяспечны наркатычны сродак.
Па ўсіх пералічаных фактах распачаты крымінальныя справы.
Па зводках РАУС.