Зварот дэпутатаў пазачарговай шостай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ХХVII склікання

Главное

Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці!
У аграгарадку Бычыха Гарадоцкага раёна вядзецца будаўніцтва Цэнтра суправаджальнага пражывання пажылых грамадзян «Дом Міласэрнасці».
Гэта не проста чарговы сацыяльны прытулак для адзінокіх састарэлых сэрдаў. Мэта стварэння дадзенага цэнтра — даць магчымасць вярнуцца да нармальнага жыцця людзям з цяжкімі, паламанымі лёсамі, якія перад канцом свайго шляху аказаліся абсалютна адзінокімі, нядужымі, без родных і блізкіх. Забяспечыць ім дах над галавой, стварыць неабходныя бытавыя ўмовы, адагрэць чалавечай цеплынёй і ўвагай, падтрымаць добрым словам і клопатам, дапамагчы жадаючым заняцца пасільнай працай — наш грамадскі і хрысціянскі доўг.
Цяпер заканчваецца ўзвядзенне асноўнага корпуса «Дома Міласэрнасці», пачата будаўніцтва падсобных будынкаў, пракладка камунікацый. У адпаведнасці з праектна-каштарыснай дакументацыяй на гэтыя мэты неабходна каля 30 млрд руб.
Сесія звяртаецца да працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, усіх жыхароў вобласці аказаць пасільную дапамогу ў высакароднай справе будаўніцтва дадзенага цэнтра.
Дабрачынны рахунак: «р/с 3132411650025 ОАО «Белинвестбанк», МФО 153001739, УНП 300203571, управление капитального строительства Витебского облисполкома (на строительство «Дома Милосердия»)».