Сустрэча з замежнымі паэтамі

Главное

IMG_4050 (Small)Добрай традыцыяй у раённай бібліятэцы сталі сустрэчы з таленавітымі людзьмі Браслаўшчыны і нашай вобласці. А ў мінулы аўторак у госці да браслаўчан завіталі паэты з Даўгаўпілса — Станіслаў Валодзька і Ірына Страздонік-Плячко.
Ва ўтульнай чытальнай зале сабраліся актыўныя ўдзельнікі раённага літаратурнага аб’яднання “Ветразь надзеі” і сапраўдныя аматары літаратурнага слова.
Прыхільнікі паэзіі даведаліся пра біяграфію, творчыя здабыткі і напрамкі паэтычнай дзейнасці запрошаных гасцей, па-сяброўску пагутарылі пра Яе Вялікасць Паэзію і з задавальненнем дакрануліся да жывых вершаваных радкоў.
Трэба адзначыць, што шэраг меладычных вершаў С. Валодзькі пакладзены на музыку таленавітым дырэктарам дзіцячай школы мастацтваў Альбертам Белусём. Адна з песень творчага тандэма вельмі палюбілася браслаўчанам і стала гімнам нашага традыцыйнага свята “Браслаўскія зарніцы”.
Таленавітыя, творчыя, цікавыя ва ўсіх адносінах людзі — падарылі прысутным незабыўныя хвіліны цёплай і шчырай размовы, магчымасць адпачыць душой.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.IMG_4062 (Small)