Творчае жыццё Яўгена Набеева

Люди

IMG_4038 (Small)Народнаму тэатру раённага Дома культуры сёлета спаўняецца 55 гадоў. Значную лепту ў яго развіццё ўнёс цяперашні рэжысёр Яўген Набееў. І заслугі гэтага творчага чалавека не застаюцца не заўважанымі. Нядаўна ў чарговы раз Яўген атрымаў узнагароды. Удзячнае пісьмо — за актыўны ўдзел у культурным жыцці раёна, дзяржаўных святах, міжнародных, рэспубліканскіх, раённых конкурсах і фестывалях. Гэта ўзнагародзе падкрэслівае высокі прафесіяналізм Я. Набеева, яго адказнасць і любоў да роднага краю.
Яшчэ адна з апошніх узнагарод Яўгена – Ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, дзе зноў жа падкрэсліваецца яго высокі ўзровень прафесійнага майстэрства і плённая праца па прапагандзе нацыянальнай культуры.
Яўген стаў таксама пераможцам абласнога агляду – конкурсу прафесійнага майстэрства работнікаў культуры “Клубных спраў майстар”.
І гэта далёка не адзіныя ўзнагароды творчай асобы. Пастаноўкі народнага тэатра, тэатра – мініяцюр “Покер”, які стварыў Яўген, вядомыя і падабаюцца не толькі жыхарам нашага раёна, але і далёка за яго межамі. Мінск, Гродна, Даўгаўпілс, Зарасай – няпоўны пералік гарадоў, дзе давялося выступаць творчым калектывам, якімі кіруе Я. Набееў.
Не магла пры сустрэчы не пацікавіцца яго планамі на будучыню. Ён марыць правесці ў Браславе гумарыстычны фестываль “Смешная хваля”. У хуткім часе збіраецца на фестываль гумару ў Шуміліна, які праходзіць раз у два гады. І хочацца спадзявацца, што браслаўчане зноў здзівяць гледачоў новай пастаноўкай пад назвай “Вясенні прызыў”. А на юбілей народнага тэатра творчы калектыў парадуе ўсіх спектаклем “Каханне і галубы”. Словам, у Яўгена шмат задум, бо нездарма кажуць, што творчасць не ведае межаў.

Тэкст і фота Зінаіды Палулех.