Пасвяцілі ў першакласнікі

Главное

03 (Small)Першакласнікі ўжо адвучыліся першую школьную чвэрць, паступова прыстасаваліся і да настаўніка, і да новых сяброў з рознымі тэмпераментамі і жаданнямі, увогуле да школьнай атмасферы. Сталі больш самастойнымі і адказнымі адным.
А ў мінулую пятніцу ў сярэдняй школе №2 для іх адбылося ўрачыстае мерапрыемства –пасвячэнне ў першакласнікі.
Школьны арганізатар Інэса Лабэцкая і педагог па вакале Аксана Дзярук за кароткі час змаглі падрыхтаваць цікавую канцэртную праграму і для саміх першакласнікаў, і з іх удзелам. Вучні адчувалі сябе на сцэне сапраўднымі зоркамі і ахвотна апладзіравалі сябрам.
Кульмінацыйным момантам стала вымаўленне першакласнікамі клятвы, пад час якой яны паабяцалі вучыцца толькі добра, быць сабранымі і адказнымі, старацца прыгожа пісаць і хутка чытаць, ніколі не спрачацца з сябрамі. Пасля гэтага кожнаму асабіста дырэктар школы Уладзімір Скіндэрскі ўручыў пасведчанне першакласніка і пажадаў поспехаў у вучобе. Нельга было не заўважыць ганаровыя погляды першаклашак.
А на вачах бацькоў, бабуль і дзядуляў, якія, дарэчы, таксама былі запрошаны на свята, блішчалі слязінкі радасці за сваіх нашчадкаў.

Вольга Патаповіч.
Фота аўтара.01 (Small) 02 (Small) 04 (Small)