Па завышаных тарыфах

Главное

post-117-1240582666Упраўленне антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкама падчас пазапланавай праверкі ААТ “Белсплат”, назначанай старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Косінцам, устанавіла завышэнне тарыфаў на паслугу па тэхнічным абслугоўванні дамафонаў.
Пастановай эканамічнага суда вобласці ААТ “Белсплат” прызнана вінаватым у завышэнні тарыфаў.
Вярхоўны суд Беларусі, у які “Белсплат” звярнуўся са скаргай, не задаволіў яе і пакінуў пастанову эканамічнага суда без змяненняў. Яна ўступіла ў сілу 3 верасня бягучага года.
Але і цяпер тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне дамафонаў не прыведзены ААТ “Белсплат” у адпаведнасць з заканадаўствам. Прадпрыемства працягвае налічваць аплату за абслугоўванне дамафонаў па завышаных тарыфах, што справядліва выклікае нараканні насельніцтва.
Нагадаем, што задэклараваны ўпраўленнем тарыф на паслугу “Белсплат” па тэхнічным абслугоўванні дамафона з 03.10.2013 г. складае 5450 руб. з адной кватэры ў месяц. Праверкай жа ўстаноўлена, што пры разліках з насельніцтвам Браслаўскага раёна з лістапада 2013 года бралася аплата ў памеры 6750 руб., з лютага 2014 года – 7100 руб., з ліпеня 2014 года па цяперашні час – 9950 руб.
Прадпрыемствы жыллёва – камунальнай гаспадаркі, якія ў асобных раёнах робяць у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі з “Белсплат” налічэнні за іх паслугі, зрабілі пераразлік залішне ўнесеных насельніцтвам сродкаў у кошт будучых плацяжоў.
У сувязі з тым, што ў Браслаўскім раёне ААТ “Белсплат” дагаворы на аказаныя паслугі заключала са спажыўцамі індывідуальна, інфармуем браслаўчан, што тарыф на тэхнічнае абслугоўванне дамафона ў памеры 5450 руб. у месяц з кватэры дзейнічае з лістапада 2013 г. па цяперашні час.

Інэса Дубоўская,
спецыяліст упраўлення антыманапольнай
і цэнавай палітыкі аблвыканкама.