Дзеля здароўя браслаўчан

Главное

“Сто пытанняў кардыёлагу”— пад такой назвай 16 кастрычніка ў нашым раёне прайшла медыка-асветніцкая акцыя. Ва ўсіх медыцынскіх установах раёна пацыентам урачы-спецыялісты давалі рэкамендацыі па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту, а па тэлефоне “гарачай” лініі браслаўчане атрымалі парады па папярэджванні рызыкі ўзнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў, іх лячэння і медыцынскай рэабілітацыі.
У асноўным гэта былі пытанні пра магчымасць у нашым раёне зрабіць УГД (УЗИ) сэрца, а такая медыцынская паслуга ёсць. Таксама тыя, хто тэлефанаваў на “гарачую” лінію, цікавіліся пра лекавыя сродкі і іх замену на беларускія адпаведнікі, пра правілы прыёму лекаў пры розных сардэчна-сасудзістых захворваннях, зыходзячы з індывідуальных асаблівасцей арганізма пацыента. Некалькі чалавек, якія звярнуліся за парадамі ў гэты дзень да кардыёлага па тэлефоне, былі запрошаны на абследаванне і далейшае лячэнне ў стацыянары бальніцы. Адзначалася, што акцыя прайшла з карысцю для браслаўчан.

Лілія Старадубцава, загадчыца раённай паліклінікай.