З узнёслым настроем

Главное

IMG_3931 (Small)У Дзень маці жанчыны традыцыйна прымаюць віншаванні. З узнёслым настроем сустрэла гэта свята і браслаўчанка Сняжана Угарэнка, бо атрымала самы каштоўны падарунак — якраз 14 кастрычніка ў яе нарадзіўся хлопчык. Як сказала маладая мама, яны з мужам вырашылі назваць сына Дзімам. Гэта другое дзіця ў сям’і Сняжаны і Міхаіла. Маму і браціка з нецярпеннем чакае дома 5-гадовая Ангеліна.
Віншуем шчаслівую сям’ю з такой цудоўнай падзеяй! Няхай збываюцца ўсе вашы надзеі, а дзіця, якое нарадзілася ў такі цудоўны дзень, расце здаровенькім і радуе сваіх родных і блізкіх.

Тэкст і фота Жанны Бялько.