Патэлефануй маме

Главное

DSC00003 (Small)Акцыя “Патэлефануй маме”, прымеркаваная да Дня маці, прайшла ў Браславе. Арганізаваў яе райкам БРСМ. Супрацоўнікі камітэта разам з гімназістамі на вуліцах горада віншавалі жанчын са святам і дарылі ім паветраныя шары. Астатнім жа прахожым, пераважна маладым людзям, актывісты ўручалі лістоўкі-напаміны ў форме тэлефонаў, на якіх было напісана “Патэлефануй маме” ці “Павіншуй маму”.
Як адзначаюць арганізатары акцыі, людзі рэагавалі на такую прапанову з непадробным энтузіязмам: усміхаліся і падтрымлівалі ініцыятыву, многія тэлефанавалі адразу, прама ў прысутнасці актывістаў.

Вячаслаў Каладынскі.