Ордэны і прэміі – дастойным

Главное

20141014_141828 (Small)Шасці жанчынам Віцебскай вобласці 14 кастрычніка ўручаны ордэны Маці і 25 – прэміі імя Героя Савецкага Саюза Тусналобавай – Марчанка ў час урачыстага прыёму ў аблвыканкаме.
Падчас узнагароджання намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў сказаў: “Ваша энергія, вялікае цярпенне, аптымізм і працавітасць дазваляюць спадзявацца, што мы пераадолеем часовыя цяжкасці, зробім нашу Беларусь квітнеючай краінай”.
Сярод узнагароджаных былі тыя, хто ўдзельнічаў і перамагаў у абласных конкурсах “Лепшая шматдзетная сям’я Віцебшчыны”, “Лепшае падвор’е”, “Уладар вёскі” і інш. У кожнай з гэтых сямей свая гісторыя, усе дзеці жаданыя і выхоўваюцца ў атмасферы любові, узаемадапамогі, маральнасці.
Узнагароды атрымалі і дзве жанчыны з Браслаўшчыны. Ордэн Маці ўручылі Наталлі Алёхна, якая разам з мужам Уладзіславам выхавала пяцёра дзяцей. Прэмію імя Тусналобавай – Марчанка атрымала Ганна Фелькіна. У іх з мужам растуць чацвёра дачушак.
Усяго ў Віцебскай вобласці ордэна Маці ўдастоены 623 жанчыны, прэміяй імя Тусналобавай – Марчанка з 1987 года, калі яна была зацверджана, адзначаны 372 мамы.
Цяпер у Прыдзвінні жывуць каля 7 тысяч шматдзетных сямей.