Сустрэліся падзяліцца вопытам і прапановамі

Главное

100_1385 (Small)У канцы верасня ў актавай зале бальніцы сабраліся валанцёры — ўдзельнікі міжнароднага праекта “Удасканаленне сістэмы валанцёрскай дапамогі неабароненым катэгорыям насельніцтва ў Літве, Латвіі і Беларусі ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва”, каб абмяняцца вопытам работы, падзяліцца сваімі падыходамі па аказанні добраахвотнай дабрачыннай дапамогі падапечным.
У сваіх выступленнях валанцёры, самі ўжо не маладыя людзі, а многім з іх за 60 гадоў і больш, выказалі заклапочанасць дэмаграфічнай сітуацыяй у нашым раёне, дзе жыхароў сталага ўзросту становіцца ўсё больш, і на сённяшні дзень яны складаюць 23% браслаўчан. Значыць, яны маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.
Прагучалі таксама прапановы па паляпшэнні аказання валанцёрскай дапамогі інвалідам, адзінокім і грамадзянам, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
Падкрэсліваліся асаблівасці псіхафізічнага стану і здароўя падапечных, і ў сувязі з гэтым разглядаліся індывідуальныя метады аказання ім дапамогі.
Былі абмеркаваны і асобныя выпадкі ўзаемаадносін валанцёраў і падапечных, з якіх трэба зрабіць вывады на будучыню.
Хочацца ад усей душы падзякаваць валанцёрам, якія прымалі ўдзел у рэалізацыі праекта, за іх высакародную і бескарыслівую дапамогу, пажадаць самім як можна даўжэй заставацца здаровымі і працягваць супрацоўніцтва з раённай арганізацыяй Чырвонага Крыжа.

Генадзь Швец,
куратар праекта
па Браслаўскім раёне.