Віншаванні ад санітарнай службы

Главное

_MG_5817 (Small)Акцыя “З любоўю да пажылых людзей”, прымеркаваная да адпаведнай даты, прайшла ў пачатку мінулага тыдня па ініцыятыве раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. У рамках яе ў аўторак супрацоўнікі ўстановы разам са свяшчэннаслужыцелямі наведалі Браслаўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Загадчык санітарна-эпідэмічнага аддзела РЦГЭ Аляксандр Бабенка, валеолаг цэнтра Кацярына Васючонак і праваслаўны свяшчэннік айцец Яўген прывезлі старыкам не толькі ўвагу і цёплыя словы віншаванняў, але і салодкія падарункі.
У сераду аналагічнае мерапрыемства адбылося ў Барунскім прытулку.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.