Ва ўгоддзі выпусцяць аленяў

Главное

DeerДзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк»Браслаўскія азёры» аб’явіла тэндар на закупку 45 высакародных аленяў. Кошт пакупкі складзе 950 мільёнаў рублёў, а фінансуецца яна з рэспубліканскага бюджэту.
Статак будзе фарміравацца з разліку 20 % самцоў і 80 % самак. Пры гэтым самцы-сяголеткі складуць 10%, самкі — 55-60% ад агульнай колькасці, самцоў да двух гадоў будзе 5%, самак такога ж ўзросту — 10-15%. Самцоў ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў плануецца купіць 3-5%, а самак 3-4 гадоў — 10%.
Цяпер на тэрыторыі нацыянальнага парка асобіны высакароднага аленя рэгіструюцца адзінкава. Паляванне на гэты від у Беларусі строга абмежавана і праводзіцца па разавых дазволах. Кошт ліцэнзіі (уключаны трафейныя экзэмпляры) вагаецца ў межах 1500-2000 еўра.
На тэрыторыі Віцебскай вобласці такую паслугу аказваюць 4 паляўнічыя гаспадаркі. Мінімальная цана тура — 840 еўра.
Высакародныя алені ў нацпарку павінны з’явіцца да канца гэтага года.

Аляксандр Азевіч.