Браслаўшчына адкрыта для супрацоўніцтва

Общество

IMG_5775 (Small)Нядаўна наш раён наведалі прадстаўнікі самакіраванняў і дзелавых колаў Латвіі і Эстоніі. У прыватнасці, госці былі з Валгаснага павета і Валкскага муніцыпалітэта.
Арганізатары сустрэчы падрыхтавалі для іх вельмі цікавую і насычаную праграму, каб бліжэй пазнаёміць з нашым раёнам і яго асаблівасцямі. Пабылі яны на гары Маяк, у музеі традыцыйнай культуры, на Замкавай гары, у гімназіі, Відзаўскім каледжы, наведалі таксама філіял Глыбоцкага МКК і цэнтральную раённую бальніцу. А напрыканцы паездкі сустрэліся з кіраўніцтвам раёна, каб падзяліцца сваімі ўражаннямі і падвесці вынікі. Старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў расказаў гасцям пра сацыяльна – эканамічнае развіццё раёна, а старшыня райсавета Ніна Пучынская пра міжнароднае супрацоўніцтва, сумесныя праекты з суседскімі краінамі, якія ў нас рэалізуюцца. Прэзентацыю сваіх мясцовасцей зрабілі і госці.
Адметна тое, што ў многім паміж намі існуе падабенства. У прыватнасці, у прыродзе, правядзенні розных культурных фестываляў і спартыўных мерапрыемстваў, развіцці сферы адукацыі. Госці выказалі спадзяванне на далейшае цеснае супрацоўніцтва і пацвердзілі яго падпісаннем трохбаковага дагавора. Да таго ж паабяцалі прыехаць у наступным годзе са сваімі творчымі калектывамі на “Браслаўскія зарніцы”.
Дэлегацыя нашага раёна з візітам у адказ наведае Латвію і Эстонію напрыканцы 2014 года.

Тэкст і фота Зінаіды Палулех.