Шанс паступіць яшчэ ёсць

Главное

abirur_titleГэта датычыцца абітурыентаў, якія не прайшлі па балах ЦТ у першым патоку ўступнай кампаніі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Для жадаючых ёсць магчымасць стаць студэнтамі сельскагаспадарчых вышэйшых устаноў у другім патоку з 23 па 28 ліпеня. Пры гэтым прахадны бал па рускай і беларускай мовах, фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі зніжаны да 3.
Для больш надзейнага паступлення ўпраўленне сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання Браслаўскага райвыканкама мае магчымасць выдаць мэтавыя накіраванні ў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт, Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмую.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 63-0-41.

Аксана Багародзь, галоўны
спецыяліст упраўлення райсельгасхарча.