Гэтая звалка ля дарогі Браслаў–Плюсы на павароце на садовае таварыства «Хомкаўшчына» ўзнікае кожны дачны сезон

Главное

IMG_3048 (Small)Гэтая звалка ля дарогі Браслаў–Плюсы на павароце на садовае таварыства «Хомкаўшчына» ўзнікае кожны дачны сезон. І ўтвараюць яе можна не сумнявацца менавіта члены ўзгаданага таварыства і іх госці.
Інспектары аддзела аховы прыродных комплексаў НП «Браслаўскія азёры» наладзілі там дзяжурства і ўжо некалькі чалавек пакаралі штрафамі.
Паважаныя браслаўчане, летам дарога на Плюсы, бадай, ці не самая ажыўленая ў раёне, бо ў гэтым накірунку едзе большасць адпачываючых. Ці не сорамна за такія паводзіны! Давайце не будзем смеціць у сябе пад бокам.

Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.