Быць граматным юрыстам, своечасова сачыць за змяненнямі ў заканадаўстве, валодаць прававой інфармацыяй

Люди

IMG_3019 (Small)Быць граматным юрыстам, своечасова сачыць за змяненнямі ў заканадаўстве,
валодаць прававой інфармацыяй — складаная і адказная задача. Тым не менш Галіна
Палякоўская, галоўны юрысконсульт раённай падатковай інспекцыі, выдатна
спраўляецца са сваімі прафесійнымі абавязкамі. Ужо 15 гадоў яна пільна вядзе
кантроль за выкананнем падатковага заканадаўства.
Нягледзячы на сур’ёзную “сухую” работу, Галіна Віктараўна — прыемная, добразычлівая і ўсмешлівая жанчына. Акрамя сваіх непасрэдных абавязкаў, Г. Палякоўская ўзначальвае прафарганізацыю і з’яўляецца лідарам і натхніцелем невялікага дружнага калектыву.

Тэкст і фота Алены Пятушкі.