Ужо 25 гадоў Павел Вацлававіч Лейша, трактарыст КУП “Браслаўскае ПМС”, не растаецца са сваім “жалезным канём”

Люди

IMG_1987 (Small)Несумненна, работа на трактары мае шэраг нязручнасцей і цяжкасцей. Штодзённая трасучка і траскатня матора, спякота летам і холад зімой. Тым не менш ужо 25 гадоў Павел Вацлававіч Лейша, трактарыст КУП “Браслаўскае ПМС”, не растаецца са сваім “жалезным канём”. Ды і даглядае яго вельмі старанна, таму тэхніка заўсёды ў спраўным стане. У любы дзень П. Лейша гатовы выехаць на адведзены ўчастак работы. У летні перыяд гэта абкос меліярацыйных каналаў, а ў зімовы час ён развозіць арганічнае ўгнаенне ў сельгаспрадпрыемствах.
Адказны, старанны камунікабельны Павел Вацлававіч з’яўляецца надзейнай апорай для адміністрацыі арганізацыі. Паважаюць яго і ў калектыве. Не засталася добрасумленная праца трактарыста і па-за ўвагай кіраўніцтва раёна, якое сёлета ўзнагародзіла яго Ганаровай граматай.

Тэкс і фота Алены Пятушка.