Без права на забыццё

Главное

DSCN7280 (Small)Дзень памяці і смутку адзначаўся ў нашай краіне 22 чэрвеня. Дата з’яўляецца сімвалам усенароднай трагедыі і адначасова гераізму нашых людзей і заклікана ў чарговы раз ушанаваць памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
З гэтай нагоды ў вёсцы Дзеткаўцы ў нядзелю прайшоў мітынг-рэквіем. Мерапрыемства, прымеркаванае да гадавіны трагічнай падзеі, адбылося ля помніка загінуўшым воінам. Сімвалічным было і яго правядзенне на світанку.
Перад сабраўшыміся выступілі старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Цялежнікаў, першы сакратар райкама БРСМ Марыя Сяліцкая, мясцовы жыхар палкоўнік у адстаўцы Анататоль Карасцялёў, намеснік старшыні РГА “Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Станіслаў Ставіцкі. Удзел у мітынгу прымалі мясцовыя жыхары, члены грамадскіх аб’яднанняў БРПА і БРСМ. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі да мемарыялу вянок.
Сапраўды, забыццё падобна смерці, і толькі памяць мацней за яе…

Вячаслаў Каладынскі.DSCN7315 (Small)