Незвычайная сустрэча

Новости

SAM_0385На пачатку чэрвеня па ініцыятыве сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў Браславе прайшла чарговая сустрэча клуба прыёмных бацькоў і бацькоў-выхавацеляў “Сямейны ачаг”. Мерапрыемства было не зусім звычайным, бо ў ім удзельнічалі не толькі прыёмныя бацькі і спецыялісты СПЦ, але і выхаванцы прыёмных сямей і дзіцячага дома сямейнага тыпу.
Пасля сустрэчы на аўтастанцыі шумная дэлегацыя рушыла ў напрамку музея традыцыйнай культуры, дзе для ўдзельнікаў клуба была арганізавана цікавая экскурсія. Дзеці і дарослыя акунуліся ў гісторыю рамёстваў і рыбалоўства.
Працягнулася мерапрыемства на Замкавай гары. Там удзельнікі сустрэчы пабылі таленавітымі акцёрамі, дызайнерамі і мастакамі, прадэманстравалі выдатную фізічную падрыхтоўку і нават паўдзельнічалі ў бяспройгрышнай латарэі. А падчас арганізаванага тут жа пікніка яшчэ бліжэй пазнаёміліся і лепш пазналі адзін аднаго.
Такім чынам, звычайны дзень пераўтварыўся ў невялічкае свята. Дзеці і дарослыя атрымалі масу прыемных уражанняў, зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Вікторыя Карнейчук,
педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра.