Сталяр-станочнік Аляксей Кавалёнак ужо дваццаты год працуе ў КУП ЖКГ

Люди

_MG_2731 (Small)Сталяр-станочнік Аляксей Кавалёнак ужо дваццаты год працуе ў КУП ЖКГ “Браслаў-камунальнік”. За гэты час яго ўменні ў апрацоўцы драўніны сталі сапраўды дасканалымі. За адказнае стаўленне да працы, ініцыятыўнасць і высокія вытворчыя паказчыкі мужчына неаднаразова адзначаўся граматамі і падзякамі розных узроўняў, а яго фота ўпрыгожвала Дошку гонару прадпрыемства.
Сам Аляксей лічыць, што любая работа вартая таго, каб выканаць яе выдатна. Той жа прынцып мужчына вытрымлівае і ў іншых сферах свайго жыцця: ён не толькі адказны работнік, але клапатлівы сем’янін і заўзяты рыбалоў.

Фота Вячаслава Каладынскага.