Сустрэча прафсаюзнага актыву

Главное

IMG_1238 (Small)Даведацца пра праблемы адзін аднаго, абмяняцца вопытам іх вырашэння, пагутарыць пра тое, чым увогуле сёння жывуць пярвічкі, дала магчымасць прафсаюзная сустрэча за “круглым сталом”. Сабраліся за ім кіраўнікі структурных прадраздзяленняў прафсаюза работнікаў культуры раёна.
Такія сустрэчы праходзяць ва ўсіх раёнах вобласці, і не выпадкова, бо сёлета адзначаюцца дзве значныя даты — 110-годдзе прафсаюзнага руху Беларусі і 60-годдзе прафсаюзу работнікаў культуры. Ініцыятыва правядзення “круглых сталоў” належыць Віцебскай абласной арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў культуры. Таму на сустрэчу завітала і старшыня гэтай арганізацыі Алена Сабірава.
Зараз на ўліку раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры 8 пярвічак, ….. членаў. Галоўнай мэтай прафсаюза з’яўляецца абарона працоўных, прафесійных правоў і законных сацыяльна-эканамічных інтарэсаў сваіх членаў, ахова працы і паляпшэнне яе ўмоў, павышэнне прававых гарантый членаў прафсаюза. Пра гэта ў асноўным і ішла гутарка за “круглым сталом”. Увогуле ж на сустрэчы прафсаюзнага актыву пытанні закраналіся самыя розныя. Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў культуры асобна закранула шэраг надзённых пытанняў, што звязаны з сістэмай калектыўна-дагаворных адносін, задачамі прафсаюзных органаў па ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы і яе ахове, стварэннем наймальнікамі належных умоў працы работнікаў, прымяненнем кантрактнай формы найму.
Не абышлося ў гэты дзень і без узнагарод. За шматгадовую добрасумленную працу ў прафсаюзных пярвічках граматамі Віцебскай абласной арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў культуры былі адзначаны педагог ДШМ Любоў Храмаваі іншыя. За дапамогу прафсаюзам былі ўзнагароджаны загадчыца ЦБС Вольга Ляснеўская і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Спірыдонава.

Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.