Экзамен на гатоўнасць

Главное

IMG_2670 (Small)Кожны год пры ратавальнай станцыі з юнакоў і дзяўчат гарадскіх школ, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, фарміруецца група па падрыхтоўцы матросаў-выратавальнікаў. Навучанне праводзіцца па 24-х гадзіннай праграмме. Сёлета на курсы запісаліся 15 школьнікаў. Сярод хлопцаў стаць выратавальнікам пажадала і адна дзяўчынка.
У мінулы чацверг курсанты трымалі экзамен на права аказваць прафесіянальную дапамогу церпячым бедства на вадзе. Іспыты ўключаюць у сябе праверку тэарытычных ведаў і практычных навыкаў. У апошняй, напрыклад, выпускнікі курсаў дэманстравалі ўменне падаваць тапельцу выратавальныя кругі і лінь, упраўляць лодкай адным і двумя вёсламі.
Трэба сказаць, што сёлетняя група паказала найлепшыя вынікі з усіх, што выпускаліся за апошнія тры гады.
Дарэчы, атрыманае пасведчанне матроса-выратавальніка дае права на работу па гэтай спецыяльнасці. Летам жа многія з іх аказваюць дапамогу выратавальнікам пры арганізацыі дзяжурстваў у месцах масавага адпачынку людзей ля вады.
Анатоль Міласэрдаў, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.

На здымку: ідзе практычны экзамен.

Фота Аляксандра Азевіча.IMG_2673 (Small)