Праверка на гатоўнасць

Главное

IMG_2224 (Small)У мінулую пятніцу ў Леснічоўцы адбыліся спаборніцтвы добраахвотных санітарных дружын прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна. Яго арганізатарамі выступілі РАНС і ГА «Чырвоны Крыж». Сваё майстэрства ў аказанні першай медыцынскай дапамогі дэманстравалі сандружына СВК «Маяк Браслаўскі» і санітарныя зённы з ДЭУ-34, ДРБУ-142, хлебазавода, райпа, філіяла Глыбоцкага МКК «Браслаўскі малаказавод». Не выставілі свае каманды калектывы ЖКГ і АТП-18.
Пасля праверкі адпаведнасці табельнага аснашчэння ўдзельнікаў ім было прапанавана аказаць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым у ачагах камбінаванага, хімічнага паражэння і інфекцыйнага захворвання.
Дарэчы, пасля праверкі аснашчэння ўдзельнікаў судзейскага калегія адзначыла, што не ўсюды надаецца належная ўвага папаўненню камплектацыі санітарных сумак. А як паказалі самі спаборніцтвы, кіраўнікі арганізацый не запрашалі для навучання членаў дружын урачоў, якія гатовы былі праводзіць заняткі.
Як і ў мінулым годзе, лепшыя навыкі паказала сандружына СВК «Маяк Браслаўскі». Сярод звёнаў першае месца прысуджана санітарам малаказавода, другое — райпа, трэцяе ДЭУ-34. Спецыяльнымі дыпломамі адзначаны каманды ДРБУ-142 і хлебазавода.

Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.