Арт-дызайн па-браслаўску

Главное

IMG_2197 (Small)Вось такія тры прыгожыя драўляныя каровы з нядаўняга часу “пасвяцца” на лузе каля аўтастанцыі. Кожны, хто ўязджае ў Браслаў, адразу заўважае, як змянілася раней пустуючае месца.
Такія фігуры прыўнеслі новае і нестандартнае ў знешні выгляд Браслава. Ідэя стварэння незвычайных арт-дызайнерскіх кароў зарадзілася ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму. Падобныя малыя архітэктурныя формы з драўляных дошчачак вельмі папулярныя ў Еўропе. Зараз нешта падобнае з’явілася і ў нас. Драўляныя каровы выдатна ўпрыгожылі луг.
Самым складаным было стварыць такі арт-дызайн. Гэты адказны этап лёг на плечы настаўнікаў працоўнага навучання СШ №1, СШ №2, Друйскай, Каз’янскай, Дрысвяцкай і Опсаўскай школ, а прафінансаваў праект аддзел адукацыі, спорту і турызму.
Калі меркаваць па водгуках браслаўчан, новыя фігуры ім прыйшліся даспадобы. А госці горада ўсё часцей імкнуцца сфатаграфавацца з драўлянымі каровамі.

Тэкст і фота Таццяны Пятушкі.