Аўталедзі Браслаўшчыны 2014

Главное

13679526331Пад такой назвай 1 чэрвеня ў Браславе ўпершыню пройдзе конкурс вадзіцельскага майстэрства сярод жанчын-аўтааматараў, які стане яшчэ адной адметнай рысай міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы 2014”. Яго мэта – павышэнне ўзроўню бяспекі на дарогах, прапаганда Правілаў дарожнага руху, фарміраванне станоўчага іміджу жанчыны за рулём.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва ва ўзросце да 31 года, якія маюць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “В”, уласны аўтамабіль і актыўную жыццёвую пазіцыю. Арганізатары, якімі з’яўляюцца райкам БРСМ, раённая структура ДТСААФ, РАУС і аддзел адукацыі, спорту і турызму Браслаўскага райвыканкама, абяцаюць насычаную і цікавую праграму. Сярод іспытаў запланаваны фігурнае ваджэнне вучэбнага аўтамабіля (паркоўка, разварот, уезд у гараж заднім ходам, змейка і іншае), стральба з пнеўматычнага пісталета па паветраных шарыках, дэфіле на ўласных упрыгожаных аўтамабілях і тэарэтычны этап, накіраваны на праверку ведаў удзельніцамі конкурсу ПДР.
Асноўныя мерапрыемствы ў рамках конкурсу пройдуць на вучэбнай пляцоўцы, што на вуліцы Булойчыка. Пераможніцы атрымаюць каштоўныя прызы. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 6-29-74.

Марыя Сяліцкая,
першы сакратар райкама БРСМ.