Моладзь за бяспечнасць дарожнага руху

Актуальное

IMG_9444 (Small)У мінулую суботу ў ЦДіМ прайшоў першы этап раённага конкурсу школьных агітбрыгад «Моладзь за бяспечнасць дарожнага руху».
Перад удзельнікамі стаяла няпростая задача — за дзесяць мінут расказаць пра карысць ведаў правілаў дарожнага руху.
Хочацца адзначыць, што ўсе пяць каманд пастараліся зрабіць сваё выступленне яскравым, цікавым і запамінальным. Юідаўцы наглядна паказалі, да чаго можа прывесці невыканане і няведанне правілаў дарожнага руху. Для сваёй агітацыі школьнікі выкарыстоўвалі вершы, песні, казкі, фантастычных прышэльцаў, не абмінулі ўвагай і браслаўскае новаўвядзенне — святлафоры.
Аднак конкурс — гэта заўсёды спаборніцтва. Першае месца журы прысудзіла камандзе з гімназіі, другое — юідаўцам з СШ № 1 імя А.М. Жданава, трэцяе — падзялілі каманды з Ахрэмаўскай і Відзаўскай школ, а дымлом удзельніка конкурсу атрымала каманда са Слабодкаўскай школы.
Наперадзе ў школьнікаў другі этап спаборніцтваў, таму яшчэ ёсць час адшліфаваць і адтачыць свае нумары і творчае майстэрства.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.IMG_9430 (Small) IMG_9435 (Small)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *